Віктар Ляшко, РБК — Украіна

Віктар Ляшко, РБК — Украіна

Ва Украіне быў зафіксаваны першы выпадак захворвання на каранавірус. Пра гэта паведаміў на брыфінгу ў аўторак намеснік міністра аховы здароўя Віктар Ляшко, паведамляе Бі-бі-сі Украіна.

Мужчына прыехаў з адной з краін, дзе была зафіксавана ўспышка каранавіруса. Гэта была сям’я — мужчына і жанчына. Яны жывуць у Чарнавіцкай вобласці.

Пры ўездзе ва Украіну яны правяралі тэмпературу. Потым былі дома ў ізаляцыі, калі 29 лютага з'явіліся дадатковыя сімптомы, падобныя на каранавірус.

Мужчыну выклікалі спецыяльную хуткую дапамогу і даставілі ў інфекцыйную бальніцу.

«Мы пачалі супрацоўнічаць з кантактнымі асобамі. Іх не так шмат», — сказаў Ляшко на брыфінгу. Гэтыя людзі знаходзяцца ў рэжыме самаізаляцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0