Мэр Масквы Сяргей Сабянін заклікаў у чацвер жыхароў сталіцы не прыходзіць на салют у Дзень Перамогі, каб не дапусціць масавага заражэння гараджан каранавірусам, піша ТАСС.

«Што б я папрасіў масквічоў: не трэба прыходзіць на салют, не трэба патройваць там натоўп, не трэба ствараць сітуацыю, пры якой сапраўды можна атрымаць масавае заражэнне», — сказаў ён у эфіры тэлеканала «Расія-24».

«Праваахоўныя органы будуць сачыць за тым, каб гэтага не адбывалася», — падкрэсліў мэр.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0