Паводле сусветнай метрыкі, станам на раніцу 11 мая ў свеце зарэгістраваны 4 180 923 выпадкі каранавіруса, памерлі 283 868 чалавек.

Найбольш інфікаваных у ЗША, там зафіксаваны 1 367 638 выпадкаў каранавіруса, а памерлі 80 787 чалавек, з іх 750 — за ўчора. У Іспаніі зафіксавана 264,6 тысячы выпадкаў каранавіруса (10 мая памерлі 143 чалавекі), у Вялікабрытаніі — 219,1 тысячы інфікаваных, 268 памерлі за ўчора. Найбольш памерлых за ўчорашні дзень пасля ЗША ў Бразіліі (467) і Эквадоры (410). 

10 мая ў свеце зафіксавана 79 875 новых выпадкаў (9 мая — 88 988).

За 10 мая зафіксавана 3 510 смерцяў (9 мая — 4 248).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0