Кіраўнік футбольнага клуба «Мінск» Ігар Шлойда ў гутарцы з карэспандэнтам pressball.by пацвердзіў інфармацыю аб тым, што ў аднаго з гульцоў каманды ёсць падазрэнне на каранавірус.

«На жаль, у аднаго з гульцоў з'явіліся падазрэнні на каронавірус. Яго стан нармальны, але ёсць сімптомы. Таму зроблены тэст, чакаем выніку. Пакуль усе трэніроўкі каманды адмененыя, будзе абследаванне ўсіх, хто мае дачыненне да галоўнай каманды», — сказаў Шлойда.

«Мінск» займае 12-е месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі. Наступны матч каманда павінна згуляць супраць «Нёмана» 15 мая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0