У Беларусі ад 1 чэрвеня павысяць тарыфы на цеплазабеспячэнне — ацяпленне і абаграванне вады. Яны павялічацца з 18,4831 да 20,6216 рубля за 1 Гкал. Эканамічна абгрунтаваны тарыф на гэтыя паслугі таксама вырасце — з 88,99 рубля да 92,25 рубля за 1 Гкал (у мінулым годзе яго не павышалі). Чэрвеньскае падаражэнне паслуг цеплазабеспячэння прадугледжанае планавым павышэннем тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі ў межах пяці даляраў, піша tut.by.

У нашай краіне штогод ад 1 студзеня планава падымаюць тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі ў межах 5 даляраў у разліку на тыпавую двухпакаёвую кватэру з трыма жыхарамі пры нарматыўным спажыванні імі паслуг.

Як і у 2019 годзе, у 2020-м улады вырашылі павысіць тарыфы у два этапы: ад 1 студзеня (усяго — на 3,5 долара) і ад 1 чэрвеня (на 1,5 долара). Ад чэрвеня — на цеплазабеспячэнне — ацяпленне і абаграванне вады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0