Пастаўкі расійскай нафты на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы ў чэрвені запланаваны ў аб'ёме 1 млн тон, паведаміў журналістам дарадца прэзідэнта «Транснафты», прэс-сакратар Ігар Дзёмін, піша interfax.by.
Паводле яго інфармацыі, план паставак на беларускія НПЗ па нафтаправодзе «Дружба» на чэрвень складае 1 млн т (у чэрвені 2019 года 1,4 млн тон).
Ён таксама паведаміў, што ў маі на беларускія НПЗ было пастаўлена па нафтаправодзе «Дружба» 1,13 млн тон (у маі 2019 года 1,02 млн тон).





