Tribuna.com

Tribuna.com

Чэмпіёнка свету ў штурханні ядра Надзея Астапчук у інтэрв'ю Tribuna.com пракаментавала нерэгістрацыю кандыдатамі ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы.

«Мяне да гэтага часу не адпускае адчуванне, як у народзе кажуць: нагадзілі ў душу. У прынцыпе, гэта было даволі прадказальна. Кагосьці пасадзіць, кагосьці паступова не зарэгістраваць — гэта ўжо было чакана. Цягнулі да апошняга, каб выкінуць альтэрнатыўных кандыдатаў».

— Цяпер пойдзеце на выбары?

— На гэты момант не магу адказаць на гэтае пытанне са 100-працэнтнай упэўненасцю. Усё будзе залежаць ад таго, як будзе далей развівацца сітуацыя. Калі, дапусцім, аб'яднаюцца вакол Ціханоўскай той жа самай. Хаця б дапамогуць ёй, бо ў яе ўсе сядзяць. Увесь штаб, які з ёй працаваў, перасаджалі. А калі кожны будзе сам за сябе, то сэнсу ў гэтых выбарах як такога няма. Для чаго гэта ўсё і ладзілася? Нашы галасы там нікому не патрэбныя. Менш трэба будзе ўкідваць.

— Гэта значыць, з пакінутых кандыдатаў вам бліжэй за ўсё Ціханоўская?

— Так, яна засталася адна з трох за тых, за каго я подпіс пакідала.

— Калі Лукашэнка пераможа, не справакуе ці гэта людзей да эміграцыі?

— Ды вы паглядзіце тыя акцыі салідарнасці, якія праходзяць цяпер за мяжой. Паглядзіце, колькі там людзей, колькі там маладых людзей. Гэта ўсё нашы, якія ўжо з'ехалі. Гэта значыць той пласт насельніцтва, які павінен будаваць Беларусь будучыні — яго ўжо тут няма. Гэта разумныя, адукаваныя, інтэлектуальныя людзі, якія з'ехалі. Колькі яшчэ з'едзе… ёсць такі выраз: хто будзе апошнім з'язджаць з Беларусі, выключыце святло ў аэрапорце. Да гэтага ўсё і ідзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0