Міністэрства аховы здароўя Украіны распрацоўвае правілы, згодна з якімі дзеці пойдуць вучыцца ў школы з 1 верасня. Ужо на наступным тыдні ўсе правілы будуць падаваць на зацвярджэнне. Пра гэта заявіў на брыфінгу міністр аховы здароўя Максім Сцяпанаў, паведамляе «РБК-Украіна».

У прыватнасці, абавязковым будзе вымярэнне тэмпературы для ўсіх работнікаў адукацыйнай установы і дзяцей. Пры тэмпературы 37,2 і вышэйшай — не будуць дапускаць да працы ці вучобы.

Будзе абавязковым, калі бацькі прыводзяць дзяцей у школу, выкарыстанне масак. У школе павінны быць антысептыкі.

Гэта агульныя правілы, а іншыя — пра іншыя паведамяць у найбліжэйшы час.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0