Ноччу затрымалі журналістаў Tut.by Усевалада Зарубіна і Аляксея Суднікава. Прычым яны паспелі зняць сваё затрыманне.

«Усе нашы словы пра тое, што мы журналісты, былі праігнараваныя. Унутры машыны нас і яшчэ некалькіх чалавек паклалі тварам у падлогу. Падняцца дазволілі толькі праз 20 хвілін», — распавялі яны.

Першапачаткова нас прывезлі ў Цэнтральнае РУУС, там было ўжо каля 20-30 затрыманых. Аднак літаральна праз 5 хвілін зноў сказалі грузіцца ў аўтазакі — і перавезлі ў Кастрычніцкае РУУС. Там мы і яшчэ прыкладна 10-15 затрыманых стаялі на вуліцы. Пасля праверкі дакументаў — а гэта заняло каля 30 хвілін — адпусцілі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0