Міністэрства аховы здароўя распрацавала рэкамендацыі для прадухілення распаўсюджвання рэспіраторных інфекцый (у тым ліку COVID-19) пры правядзенні галасавання:

1. Арганізаваць перад пачаткам працы апытанне кожнага члена ўчастковай камісіі аб стане здароўя. Да працы ўчастковай камісіі дапускаць людзей без прыкмет рэспіраторнай інфекцыі (павышаная тэмпература цела, кашаль, чханне і інш.).

2. Забяспечыць наяўнасць і выкарыстанне членамі ўчастковай камісіі сродкаў абароны (маска, пальчаткі, па магчымасці шчыток на твар), дэзынфікуючых сродкаў для апрацоўкі рук і паверхняў.

3. Забяспечыць захаванне прынцыпу сацыяльнага дыстанцыявання пры расстаноўцы сталоў і крэслаў членаў участковай камісіі, месцаў для назіральнікаў, паміж выбаршчыкамі, забяспечыць адлегласць не менш за 1 метр адно ад аднаго.

4. Забяспечыць наяўнасць у месцах агульнага доступу (калідоры, фае і інш.) сродкаў для дэзынфекцыі скуры/антысептыку для апрацоўкі рук і кантроль рэгулярнай запраўкі дазатараў.

5. Па магчымасці арганізаваць падзел патокаў людзей, што ўваходзяць і выходзяць, размясціўшы адпаведныя паказальнікі на падлозе, дзвярах або сценах.

6. Рэкамендаваць выбаршчыкам пры наведванні ўчастка для галасавання знаходзіцца ў сродках індывідуальнай абароны (маска, пальчаткі), а таксама выкарыстоўваць гэтыя сродкі пры арганізацыі для іх галасавання па месцы знаходжання (дома). Па просьбе члена ўчастковай камісіі выбаршчык сцягвае маску і паказвае твар для ідэнтыфікацыі.

7. Рэкамендаваць выбаршчыкам прад'яўляць пашпарт у разгорнутым выглядзе, дэманструючы неабходныя старонкі самастойна, без перадачы ў рукі члену ўчастковай камісіі.

8. Рэкамендаваць выбаршчыкам выкарыстоўваць уласныя асадкі для пастаноўкі подпісу аб атрыманні бюлетэня ў спісе грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах, а таксама для запаўнення бюлетэня.

9. Забяспечыць апрацоўку асадак антысептыкам пасля кожнага выбаршчыка.

10. Арганізаваць правядзенне рэгулярнай апрацоўкі (не радзей за 6 раз на працягу дня выбараў) дэзынфікуючымі сродкамі дзвярных ручак, парэнчаў, паверхняў у кабінах для галасавання, сталоў і іншых кантактных паверхняў. У дні датэрміновага галасавання забяспечыць таксама правядзенне вільготнай уборкі памяшкання, дзе праводзіцца галасаванне, падчас перапынку з 14-й да 16-й гадзіны.

11. Рэкамендаваць трымаць дзверы ў памяшканне для галасавання і іншыя памяшканні, праз якія перамяшчаюцца выбаршчыкі, адкрытымі.

12. Арганізаваць рэгулярнае праветрыванне памяшканняў (без прыпынення працэсу галасавання). У дні датэрміновага галасавання забяспечыць праветрыванне ў перапынку з 14-й да 16-й гадзіны.

13. Пасля завяршэння галасавання апрацаваць звонку скрыню для галасавання дэзынфікуючым сродкам, а пры арганізацыі галасавання па месцы знаходжання выбаршчыка апрацоўваць скрыню для галасавання пасля наведвання кожнага выбаршчыка.

14. Галасаванне па месцы знаходжання выбаршчыка па магчымасці праводзіць без уваходу ў жылое памяшканне і з захаваннем прынцыпу сацыяльнага дыстанцыявання, прытрымліваючыся адлегласці не менш за 1 метр адно ад аднаго.

***

Па стане на ліпень, паводле таго ж Мінздароўя, у нас рэзка зменшылася колькасць выпадкаў каранавіруса. Толькі 1 ліпеня было 306 выпадкаў, потым менш за 300, а з 9 ліпеня стабільна фіксуецца менш за 200, у тым ліку ўчора — 165, пазаўчора 182.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0