Інфармацыя пра адток 1 млрд руб з Белгазпрамбанка ў ІІ квартале гэтага года выклікала ўвагу.

Ці азначае гэта, што ўкладчыкі сталі забіраць грошы? Не, проста адбыўся рэкордны вывад дывідэндаў «Газпрам трансгаз Беларусь» у Расію, тлумачыць тэлеграм-канал «Эканоміка».

«Газпрам трансгаз Беларусь» абслугоўваецца ў БГПБ і з’яўляецца самым вялікім яго кліентам.

Спачатку «Газпрам» вырашае вывесці ў Расію дывідэнды за 2019 г. — 506,7 млн руб (у эквіваленце). Тэрмін вываду дывідэндаў — не пазней за 60 дзён з 26/03/2020.

Потым вельмі абачліва 27 мая (пасля звальнення Бабарыкі, але яшчэ да візіту Камітэта дзяржаўнага кантролю) выходзіць рашэнне аб вывадзе дывідэндаў за І квартал 2020 г. — 332,6 млн руб. Крайні тэрмін — 30 дзён пасля 27/05/2020.

І ў першым, і ў другім выпадку дывідэнды выплачваюцца ў расійскіх рублях. Патрэбны некаторы час на канвертацыю з BYN/USD у RUB.

Цікава, што на 01/04/2020 на рахунках «Газпрам трансгаз Беларусь» у БГПБ было акурат 300+ млн руб. Значыць расіяне аператыўна вывелі кэш з ГТБ і не далі яго канфіскаваць, — мяркуе «Эканоміка».

«Такім чынам, увесь адток памерам 1 млрд руб можна патлумачыць курсавымі розніцамі і дывідэндамі «Газпрама», — падсумоўвае аналітык. — Як статыстыка асобных банкаў, так і звесткі ў цэлым па сістэме не паказваюць панічных уцёкаў кліентаў з банкаў». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0