Кампанія Cloudflare, якая спецыялізуецца на інтэрнэт-інфраструктуры, заявіла, што шэраг яе кліентаў «зазнавалі праблемы» ў пятніцу, піша Reuters.
У Злучаных Штатах і Еўропе бліжэй да вечара ў інтэрнэце пачаліся збоі.
Паколькі сайты па ўсім свеце выкарыстоўваюць Cloudflare для дастаўкі вэб-кантэнту і абароны сябе ад нападаў, перабоі ў працы кампаніі могуць аказаць уплыў на ўвесь свет.
У ноч з пятніцы на суботу некаторы час былі недаступныя некаторыя беларускія сайты.





