Здарэнне адбылося 2 верасня ў 11:19 на вуліцы Мендзялеева, піша 112.by.
Хлопчык гуляў на вуліцы з бабуляй і засунуў нагу ў металічныя парэнчы, а назад дастаць не змог.
Работнікі МНС з выкарыстаннем спецыяльнага інструмента дзіця вызвалілі. У медыцынскай дапамозе не меў патрэбы.





