Калумніст «Советской Белоруссии» Андрэй Мукавозчык (найлепшы аналітык краіны згодна з меркаваннем Міністэрства інфармацыі) перакананы, што жанчыны-дэманстранкі паводзяць сябе подла, калі зрываюць маскі з сілавікоў. А прэса, якая здымае гэта, робіць «подласць на службе правакатарства».

«Подла пляваць ў забрала шлема байца, які стаіць па загадзе. Подла зрываць з яго маску, карыстаючыся сваім жаночым полам. А калі з вас у адказ сарвуць парык? Або змыюць макіяж — вы ж узвыеце ад парушэння правоў і свабод, ці не так? Але подласць у некаторых патроху становіцца нормай паводзін.

Яшчэ больш подла апрануцца ў «прэсу» і здымаць такія эпізоды ва ўпор. Менавіта такія сцэны, толькі такія. Адна кідаецца на байца, пяць здымаюць з усіх бакоў — гэта ніяк па-іншаму не называецца, толькі «правакацыя». Здымаюць, каб неадкладна перадаць фота тым жа нехтаматолькам для публікацыі: «Яна сарвала, і ў яе сіняк, божа ж мой, што дзеецца». Плюс «а вось гэты жыве там-та, тэлефон такі». У гэтым, аказваецца, складаецца «незалежная журналістыка»? Ды не, гэта подласць на службе правакатарства», — перакананы Мукавозчык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0