Здарэнне адбылося на праспекце Машэрава.
43-гадовая жанчына ехала на «Фальксвагене» з боку праспекта Пераможцаў у напрамку Старажоўскай, паведамляе ДАІ.
ДАІ
Яна заснула за рулём і наехала на «Хёндэ», «БМВ» і «Фальксваген». Пацярпелых у ДТЗ няма, але аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні.





