«Мінск-навіны»
Абмеркаванне праводзіцца па 29 сакавіка ўключна. У сувязі з эпідэміялагічнымі абставінамі вырашана не ладзіць прэзентацыю праекта ўжывую, таму ўсе матэрыялы размешчаны на сайце адміністрацыі раёна, а таксама на папяровых плакатах у даступных месцах на названай тэрыторыі.
Цяпер у адзначаных межах размешчаны рознабаковыя забудовы: жылыя, вытворчыя, грамадскія і нават гісторыка-культурныя каштоўнасці (воданапорная вежа і карпусы чыгуначнай бальніцы). Каля траціны тэрыторыі займае жыллё (прыватны сектар і шматкватэрныя дамы, у асноўным двухпавярховыя). Таксама ўнутры раёна размяшчаецца дзіцячая харэаграфічная школа №1. Побач са скверам на вул. Малой ёсць стадыён, які раней належаў заводу сілікатных вырабаў.
Праект прадугледжвае скарачэнне вытворчых тэрыторый і, адпаведна, павелічэнне жылой тэрыторыі. З гэтай нагоды спатрэбяцца таксама і новыя сацыяльныя аб’екты.
Усе заўвагі і прапановы па развіццю тэрыторыі ў межах праекта мінчане могуць выкласці ў пісьмовым або электронным выглядзе і адправіць у адміністрацыю Маскоўскага раёна да 19 сакавіка.





