Мінздароўя: За суткі 609 выпадкаў каранавіруса
Мінздароўя паведамляе, што за суткі ў Беларусі зарэгістравана 609 выпадкаў каранавіруса, а выпісаныя 564 чалавекі.
Учора было 1073 выпадкі.
З пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 298 123 чалавекі са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 288 613 пацыентаў.
За ўвесь час памерлі 2063 чалавекі.
За мінулыя суткі выканана 7030 тэстаў (за ўвесь час 5 032 074).
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ