Літоўская мытня не прапусціла ў Беларусь груз, прызначаны для «Белавіі»
Літоўская мытня не прапусціла ў Беларусь груз, прызначаны для «Белавіі». Рашэнне было прынятае з-за санкцый ЕС, якія забараняюць экспарт тавараў у адрас беларускай авіякампаніі.
Onliner.by
Груз складаўся з абсталявання для абслугоўвання самалётаў коштам амаль 154 тысячы еўра. Яго вярнулі адпраўніку — кампаніі Embraer Aviation France.
Нагадаем, Еўрасаюз увёў санкцыі супраць 17 фізічных і 11 юрыдычных асоб, сярод якіх значыцца беларускі авіяперавозчык «Белавія». У авіякампаніі было 15 самалётаў Embraer.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ