Лётчык Уладзімір Карват стаў першым Героем Беларусі. Ён загінуў 23 мая 1996 года, адводзячы самалёт, які падаў, ад вёскі Арабаўшчына, што ў Баранавіцкім раёне.

Манеты дзве:

срэбраная — наміналам 10 рублёў, масай 16,81 г, пробай сплаву 925, дыяметрам 37,00 мм, тыражом 499 штук;

медна-нікелевая — наміналам 1 рубель, масай 20,00 г, дыяметрам 37,00 мм, тыражом 1 499 штук.

У дызайне манеты выкарыстаныя кампазіцыі з малюнкаў дзяцей 13-16 гадоў, якія сталі пераможцамі конкурсу «Дзеці малююць манеты», праведзенага Нацбанкам у рамках Дня адчыненых дзвярэй у 2014 годзе.

Манеты адчаканеныя на Казахстанскім манетным двары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0