«Учора было наша прафесійнае свята — Міжнародны дзень правоў чалавека. Не ведаю, ці адзначылі вы яго неяк і ў якім настроі. Але мушу адзначыць, што ўсе гэтыя падзеі і ўсё, што з намі адбылося, яшчэ раз яскрава дэманструюць важнасць нашай місіі, важнасць для ўсяго нашага грамадства і ўсіх людзей.

«Вясна» заўсёды была і застаецца адной з самых яскравых і важных арганізацый праваабарончай супольнасці. Мы стаялі каля вытокаў праваабарончага руху Беларусі ў 90-х, мы былі і застаемся на вастрыні, заўсёды з нашым народам. Вось і цяпер, наша пасадка ў турму — нішто іншае, як адзнака нашай дзейнасці з боку існуючага палітычнага рэжыму.

А для нас гэты крок — максімальная актуалізацыя праблемы палітвязняў. Пасадзіўшы праваабаронцаў у турмы, яны максімальна актуалізавалі гэтую праблему, цяпер яе не абмінеш. Так што, усё мы рабілі і робім правільна. Мы ж заўсёды з народам. Вось і цяпер мы побач з людзьмі — у турме».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0