Анатоль Глаз нагадаў, што «Літва забараніла транзіт беларускіх тавараў праз свае парты. Беларускі бок неаднаразова прапаноўваў кансультацыі для ўрэгулявання пытанняў у прававым полі, але Літва не пайшла на дыялог».
«Намі прынятае рашэнне аб забароне перавозак, якія ідуць з Літвы чыгуначным транспартам», — сказаў прэс-сакратар МЗС.
Пасля МЗС удакладніла, што рашэнне аб забароне транзіту з Літвы па чыгунцы шэрагу тавараў уступіць у сілу 7 лютага. Забарона закране нафтапрадукты, а таксама хімічныя і мінеральныя ўгнаенні, пагружаныя на станцыях Літоўскай чыгункі.
Па беларускай тэрыторыі такіх грузаў перавозіцца каля 1,5-1,6 млн тон на суму больш за 1 млрд даляраў ЗША штогод.
Таксама ў заяве адзначаецца:
«Са свайго боку ўрадам Беларусі выпрацаваныя ўсе неабходныя лагістычныя рашэнні па пераарыентацыі ўсіх сваіх грузавых плыняў, не толькі ўгнаенняў, у марскія парты дзяржаў, якія выконваюць свае абавязальніцтвы і з'яўляюцца надзейнымі партнёрамі для нашай краіны».
Трэба думаць, гаворка ідзе пра Расію.
Чытайце таксама:
Ландсбергіс пра пагрозы Лукашэнкі Літве: Трэба прызнаць, спадару Аляксандру вынаходлівасці не займаць
Лукашэнка даручыў прыняць меры супраць Літвы ў выпадку адмовы ад транзіту грузаў з Беларусі
Галоўчанка анансаваў «жорсткія меры» ў дачыненні да Літвы
У панядзелак праз Літву прайшлі апошнія цягнікі з грузам «Беларуськалія»





