25-гадовая беларуска паказала журы і гледачам на этапе адбораў прыгожы танец з палётамі ў паветры, выкананымі на тросе, прымацаваным да яе ўласных валасоў, паведамляе belmir.by.

А перад гэтым распавяла суддзям: пісьменніку Рыста Мехідэ, спявачцы Эдурне і акцёру-коміку Дані Марцінесу, што яна з Беларусі, але жыве ў Нямеччыне, і што яе мара — стаць сапраўдным артыстам.

Нягледзячы на складанасць і небяспеку трука, а таксама на мастацкае выкананне танца, Паліна атрымала ацэнку «так» толькі ад двух членаў журы, без Рыста Мехідэ. Той сказаў, што бачыў падобныя нумары.

Сёмы сезон Got Talent трансляваўся з 10 верасня па 17 снежня 2021 года ў эфіры Telecinco. 

На афіцыйнай старонцы шоў на YouTube выступ беларускі размясцілі 18 верасня 2021 года. На сёння ён набраў больш за 5 мільёнаў праглядаў.

Пераможцамі сёмага сезона сталі таксама акрабаты — сям'я паветраных гімнастаў Duo Turkeev з Румыніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0