Працэдуры, звязаныя з дзяржаўнай рэгістрацыяй палітычных партый, прафсаюзаў і іншых грамадскіх аб’яднанняў спрошчаныя ў Беларусі.

Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве юстыцыі. Там адзначылі, што Савет Міністраў ужо ўнёс змены ў заканадаўства.

Праект пастановы быў распрацаваны Мінюстам у мэтах рэалізацыі адзінага падыходу да дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычных асоб.

Цяпер пры рэгістрацыі партыям і аб’яднанням не спатрэбіцца самастойна станавіцца на ўлік у падаткавікоў, органах статыстыкі, Фондзе сацабароны і страхаўшчыкоў.

Зараз гэтым зоймецца орган юстыцыі, які і ажыццяўляе рэгістрацыю, перадае Еўрарадыё са спасылкай на БЕЛТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0