Паведамленні апублікаваныя на афіцыйных сайтах банкаў.

Белінвестбанк 

«26 лютага магчымае прыпыненне аперацый па картках Mastercard Белінвестбанка за межамі Рэспублікі Беларусь. На тэрыторыі Беларусі будуць па-ранейшаму даступныя аперацыі па картках Mastercard, за выключэннем плацяжоў у анлайн-сэрвісах, такіх як Яндэкс, Wildberries, AliExpress, Ozon і іншых, а таксама з выкарыстаннем такенізаваных картак Mastercard у кашальках Apple Pay, Кашалёк Pay™, Samsung Pay, Xiaomi Pay, Аплаці™. Таксама магчымыя адмовы ў абслугоўванні пры здзяйсненні аперацый у сэрвісах пераводаў з карткі на картку.

У звычайным рэжыме карткі Mastercard будуць прымаць у арганізацыях гандлю і сэрвісу Беларусі, а таксама ў прыладах самаабслугоўвання», — гаворыцца ў паведамленні.

Супрацоўнікі банка раяць беларусам, якія апынуліся ў замежжы, аператыўна зняць з картак наяўныя. У сувязі з экстранай сітуацыяй Белінвестбанк адмяніў камісію за зняцце наяўных з картак Mastercard за межамі Беларусі.

Тым, хто ў бліжэйшы час плануе выезд за мяжу і не мае наяўных, банк раіць загадзя зняць грошы. 

Банк ВТБ

«Аперацыі па картках Visa і Mastercard, выпушчаных банкам ВТБ (Беларусь), могуць быць абмежаваныя як на тэрыторыі Беларусі, так і за яе межамі. Абмежаванні могуць паўплываць на аплату пакупак у прадпрыемствах гандлю і сэрвісу, інтэрнэце, а таксама на зняцце наяўных за мяжой і ў прыладах іншых банкаў. Магчымыя абмежаванні ў працы плацежных сэрвісаў Apple Pay, Samsung Pay і іншых», — паведамляецца на сайце банка.

Пры гэтым атрыманне наяўных грошай у банкаматах і офісах банка ВТБ (Беларусь) ажыццяўляецца ў штатным рэжыме. Таксама ў звычайным рэжыме працуюць сістэмы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання: можна здзяйсняць аплату па крэдытах, камунальных плацяжах, пераводзіць сродкі з дапамогай АРІП. 

Абмежаванні на аплату ў валюце і пакупкі ў анлайн-сэрвісах. У якіх банкаў цяпер праблемы з карткамі?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0