Аляксей Скобля загінуў 13 сакавіка, калі прыкрываў адыход сваіх байцоў пад Кіевам.
Аляксею быў 31 год. У 2015 годзе ён добраахвотнікам паехаў ваяваць на Данбас, пасля застаўся служыць у войску.
Падрабязней пра яго можна пачытаць тут.
Скобля стаў другім беларусам, узнагароджаным звання героя Украіны пасмяротна. Першым быў Міхаіл Жызнеўскі, які загінуў у 2014 годзе на Майдане.
Смяротна паранены, застаўся прыкрываць сваіх. Хто такі беларус «Тур», забіты пад Кіевам





