Абодва зняліся ў «пакаянных відэа», дзе кажуць, што збіраліся ваяваць за Украіну (Аляксандр) і заклікалі абараняць мірнае ўкраінскае насельніцтва (Віталь). За гэта абодвух затрымалі.
Студэнт-праграміст Аляксандр нават спрабаваў даведацца, як ва ўмовах закрытых межаў трапіць ва Украіну, звяртаўся ў Польскае і Украінскае консульствы, піша брэсцкая «Вясна».





