Украінскія войскі стварылі на ўсім усходзе краіны вялікія ўмацаванні. Фота: Дыега Эрэра Карседа / Агенцтва Анадолу / Getty Images

Украінскія войскі стварылі на ўсім усходзе краіны вялікія ўмацаванні. Фота: Дыега Эрэра Карседа / Агенцтва Анадолу / Getty Images

Спадарожнікавыя здымкі і справаздачы паказваюць, што Расія нарошчвае войскі і тэхніку як мінімум у трох месцах на мяжы з Украінай: у Белгарадскай, Варонежскай абласцях і вакол паўднёвага горада Мацвееў Курган. Таксама расійскія войскі ўзмацняюць наступ у раёне Ізюма на паўднёвы ўсход ад Харкава.

Чакаецца, што гэтыя сілы паспрабуюць прасунуцца далей на поўдзень, каб захапіць Славянск, а адтуль яны могуць рушыць наперад на паўднёвы ўсход, каб акружыць украінскіх вайскоўцаў.

Таксама паведамляецца, што калі заблакаваны Марыупаль «падзе», то да 6000 расійскіх вайскоўцаў таксама змогуць прасунуцца на поўнач Украіны. Адзначаецца, што ўкраінскія абаронцы пабудавалі вялікія ўмацаванні і акапаліся на ўсходзе.

Генерал Рычард Баранс, былы галоўнакамандуючы брытанскага войска, сказаў, што «рускія будуць спрабаваць кінуць больш сухапутных войскаў, каб даведацца правільныя суадносіны сілаў, ведаючы, што ўкраінцы на ўсходзе знаходзяцца ў вельмі добрым становішчы».

Ён сказаў, што ўкраінскія абарончыя пазіцыі, якія добра зарэкамендавалі сябе, «сапраўды, цяжка пераадолець», і што эксперты казалі пра неабходнасць суадносін сілаў не менш за пяць да аднаго, а то і сямі да аднаго пры лабавой атацы. Але наўрад ці Расеі ўдасца сабраць столькі людзей.

Бэранс лічыць, што «гэта будзе вельмі цяжкі бой на знясіленне». Ён таксама сказаў, што расійскія войскі, верагодна, паспрабуюць акружыць украінскія, каб прымусіць іх пакінуць добра абароненыя пазіцыі. Паводле слоў генерала, для абароны «ўкраінцам спатрэбіцца зброя вялікай далёкасці і смертаноснасці».

12 красавіка заходні чыноўнік заявіў, што 38 расійскіх батальённых тактычных груп (БТГ) колькасцю да 1000 чалавек у кожнай больш не баяздольныя, у выніку чаго засталося каля 90 БТГ: «Многія з іх альбо чакаюць загаду аб перамяшчэнні, або вылучаюцца для ўзмацнення аперацый на Данбасе».

Пры суадносінах сілаў пяць да аднаго 90 000 расійскіх салдат будуць змагацца з 18 000 украінцамі.

Міністр абароны Брытаніі Джэймс Хіпі заявіў, што бітва за Данбас будзе весціся паміж дзвюма «вельмі добра падабранымі» ўзброенымі сіламі, і «цалкам верагодна», што Украіна атрымае перамогу.

Ён сказаў Radio Times: «Украінцам дзьме вецер у спіну. Яны нанеслі паражэнне некаторым з найлепшых палкоў і батальёнаў Расіі. Наступная хваля расійскіх войскаў, якая прыйдзе да іх на Данбас, будзе не лепшай у Расіі».

Ён паўтарыў меркаванне, што план прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна па Данбасе абумоўлены ягоным жаданнем прадэманстраваць «вялікі ваенны поспех» да 9 мая.

Клас
17
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
2