Фактычна гэтае фота — сімвал будучага Балта-Чарнаморскага Саюза, натуральнага і з палітыка-эканамічнага, і гістарычнага аб'яднання краін рэгіёна. Пакуль з яго выпадае толькі адно вельмі важнае звяно — наша Беларусь. Але гэта часова.
Менавіта Польшча і краіны Балтыі зараз з’яўляюцца галоўнымі адвакатамі Украіны на Захадзе. Гэтыя краіны занялі вельмі жорсткую пазіцыю адносна Расіі, яны выступаюць за максімальную падтрымку Украіны і наймацнейшыя санкцыі супраць пуцінскага рэжыму.
Найбольш цвёрдая і прынцыповая таксама іх пазіцыя адносна рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі, і найбольшая з іх боку падтрымка беларускіх дэмакратычных сілаў як у самой Беларусі, так і за яе межамі.





