Станцыя «Мінская» (будучая «Варшаўская»?) у Кіеўскім метро
Перайменаваць увогуле плануецца адразу некалькі станцый кіеўскага метро, назвы якіх нейкім чынам звязаныя з Расіяй ці Беларуссю — варожымі Украіне краінамі.
«Напрыклад, станцыя «Мінская», — сказаў Клічко. — Я лічу, што калі з Мінска ідуць пагрозы нам, з тэрыторыі Беларусі ўзлятаюць самалёты, якія бамбяць і выпускаюць ракеты па нашых дамах — нейкі несяброўскі напамін. Я перакананы, што «Мінская» можа стаць «Варшаўскай». Гэта горад, які дапамагае Кіеву, вельмі шмат уцекачоў прымае».
Кіеўская рада разгледзіць пытанне ўжо на найбліжэйшай сваёй сесіі.
Раней паведамлялася, што разам з «Мінскай» можа быць перайменаваная і іншая станцыя метро з беларускай назвай — «Берасцейская». Калі дэпутаты Кіеўскай гарадской рады сапраўды прымуць такое рашэнне, то гэта будзе пэўным кур'ёзам, бо Берасце цесна звязанае з гісторыяй не толькі Беларусі, але і Украіны. На гэта звярталі ўвагу ўкраінскія гісторыкі.





