Пасяджэнні Рады бяспекі, старшыня КДБ Іван Церцель запісвае словы Лукашэнкі. Скрыншот: відэа пула 

Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Рады бяспекі заявіў, што, для таго каб вярнуць у краіну беларускіх дальнабойшчыкаў, якія затрымаліся з-за вайны ва Украіне, прыйшлося праводзіць спецыяльную аперацыю.

«Дайшло да таго, што гэтыя нягоднікі сталі захопліваць там нашых людзей, перш за ўсё — кіроўцаў аўтамабіляў, якія трапілі ў той час туды. Арыштавалі паўтары тысячы ці колькі там нашых вагонаў, захапілі нашы аўтамабілі і да сотні нашых хлопцаў, якія кіравалі гэтымі фурамі» — расказаў ён.

Як стала вядома «Нашай Ніве», сэнс «спецаперацыі» заключаўся ў неафіцыйным абмене затрыманых расійскіх грамадзян (дальнабойшчыкаў, будаўнікоў і іншых цывільных спецыялістаў з расійскімі пашпартамі, якіх вайна заспела на тэрыторыі Украіны) і — у невялікай колькасці — беларусаў на грамадзян Украіны мірных прафесій, якія аналагічна апынуліся ў Расіі. 

Крыніцы сцвярджаюць, што большасць беларусаў пакінула Украіну ў агульным парадку — звычайнымі эвакуацыйнымі рэйсамі.

На «абмен» трапілі толькі тыя некалькі дзясяткаў, каму асабліва не пашчасціла — яны знаходзіліся пад аховай Службы бяспекі Украіны (СБУ). Яны былі пад свайго роду «хатнім арыштам» з магчымасцю адыходзіць у аптэкі і крамы ў суправаджэнні супрацоўнікаў спецслужб да моманту абмену.

Беларусы пайшлі ў адным пакеце з расіянамі, імаверна, таму Лукашэнка і кінуў старшыні КДБ Церцелю, што яго ведамства гэтай аперацыі не заўважыла. Яе правялі наўпрост СБУ і расійская ФСБ.

Аляксандр Лукашэнка даручыў Церцелю (той запісваў усе словы Лукашэнкі) узнагародзіць удзельнікаў «аперацыі».

Колькасць грамадзян Беларусі, якая да гэтага часу не можа выехаць з Украіны, невядомая, але існуе вялікая імавернасць, што такія людзі «на абмен» яшчэ ёсць. 

«Наша Ніва» аднаўляе збор данатаў — падтрымаць проста

Чытайце таксама:

«Вайна магла б пачацца не ва Украіне, а ў нас». Вялікае інтэрв'ю з Уладзімірам Някляевым пра вайну, палітыку дэбеларусізацыі і новую кнігу

Клас
1
Панылы сорам
39
Ха-ха
35
Ого
3
Сумна
1
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру