Фота: БЕЛТА

Фота: БЕЛТА

 «У рамках аналізу ходу правядзення спецыяльнай ваеннай аперацыі асобнай увагі з пункту гледжання ацэнкі рызык і выклікаў бяспецы нашай краіны ў ваеннай сферы заслугоўвае прыняцце Украінай дадатковых мер па ўмацаванні ўкраінска-беларускага ўчастка граніцы. Нельга выключаць, што абстаноўка на Ровенскім кірунку можа быць выкарыстаная з падачы так званых заходніх партнёраў для рэалізацыі розных, у тым ліку ўзброеных, правакацый ужо ў нашым прыграніччы з мэтай уцягвання Беларусі ў канфлікт», — сказаў Вальфовіч.

Вальфовіч не выключае магчымага прымянення ваеннай сілы Захадам супраць беларускай дзяржавы. «Але сістэма забеспячэння нацыянальнай бяспекі гатовая да такога развіцця падзей», — запэўнівае ён.

  • Расія напала на Украіну 24 лютага, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі. Гэтае грубае парушэнне міжнароднага права было асуджанае Генеральнай асамблеяй ААН 140 галасамі супраць пяці, сярод гэтых пяці і Беларусь.
  • У выніку агрэсіі загінулі ўжо дзясяткі тысяч вайскоўцаў з абодвух бакоў, а таксама мірных жыхароў. На акупаваных тэрыторыях адбываюцца сапраўдныя зверствы, іх маштаб стаў вядомы пасля разгрому расійскіх войскаў пад Кіевам.
  • Згодна з міжнародным правам, Беларусь лічыцца саўдзельніцай агрэсіі, бо прадаставіла сваю тэрыторыю для вядзення вайны.
  • Расійскія войскі прыбылі на тэрыторыю Беларусі ў студзені-лютым нібыта для правядзення вучэнняў, але, як выявілася, планаваўся захоп Украіны.
Клас
0
Панылы сорам
9
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
7