«Сем чалавек паступіла [пасля абстрэлу]. З іх дзіця ў цяжкім стане з маці цяжарнай накіраваныя ў Навазыбкаўскую ЦРБ. Двое дарослых у цяжкім стане, і яшчэ трое ў сярэднім стане», — распавялі ў прыёмным аддзяленні бальніцы.

«У выніку абстрэлу пацярпелі два жылыя дамы, сярод жыхароў ёсць пацярпелыя», — напісаў губернатар рэгіёна Аляксандр Багамаз ў Telegram.

Пасля СК Расіі заявіў, што абстрэл пасёлка ў Бранскай вобласці быў авіяўдарам

«З выкарыстаннем двух баявых верталётаў, забяспечаных цяжкім наступальным узбраеннем, вайскоўцы УСУ незаконна ўварваліся ў паветраную прастору Расійскай Федэрацыі. Рухаючыся на малой вышыні, дзейнічаючы наўмысна, яны зрабілі не менш за 6 авіяўдараў па жылых дамах у пасёлку Клімава Клімаўскага раёна Бранскай вобласці», — паведаміла ведамства.

У выніку пашкоджаныя шэсць дамоў, параненыя сем чалавек. СК распачаў крымінальную справу.

Каментароў з боку Украіны пакуль не было. 

Таксама ўлады паведамілі, што школы памежных раёнаў Бранскай вобласці пераходзяць на дыстанцыйнае навучанне з 15 красавіка.

Учора Мінабароны РФ прыгразіла нанесці ўдары па «цэнтрах прыняцця рашэнняў», у прыватнасці па Кіеве, у выпадку «дыверсій» і нанясення ўдараў украінскімі войскамі па аб'ектах у Расіі. Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч заявіў сёння, што на любы стрэл РФ па ўкраінскіх органах кіравання можа быць удар у адказ.

Клас
5
Панылы сорам
8
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1