Фота: smachno.ua

Царская тварожная пасха

  • 500 грамаў тварагу,
  • 3-4 яечныя жаўткі (або 2-3 яйкі),
  • 200 грамаў смятаны,
  • 100 грамаў масла пакаёвай тэмпературы,
  • 100 грамаў цукру,
  • чайная лыжка ванільнага цукру або ванільнага экстракту,
  • 80 грамаў разынак,
  • 50 грамаў арэхаў (пялёсткі міндалю або дробны ачышчаны міндаль, фундук, кеш’ю і інш.).
  1. Прамыйце разынкі, заліце іх кіпнем і пакіньце на 20 хвілін. Зліце ваду і абсушыце разынкі на папяровым ручніку.
  2. Пратрыце тварог праз сіта (можна двойчы прапусціць яго праз мясарубку або працерці блэндарам).
  3. Дадайце да тварагу жаўткі (або яйкі), смятану, цукар, ванільны цукар або экстракт. Добра перамяшайце. Дадайце нарэзанае кубікамі масла і ўзбівайце сумесь міксерам, пакуль маса не стане пышнай і аднастайнай.
  4. Пакладзіце масу ў каструлю з тоўстымі сценкамі. Пастаўце на невялікі агонь і варыце масу, пастаянна яе памешваючы, да першых бурбалак — то бок да закіпання.
  5. Дадайце ў масу разынкі і арэхі, перамяшайце.
  6. Засцяліце пасачніцу або форму для выпечкі марляй, складзенай у некалькі слаёў, і пакладзіце ў форму тварожную масу. Накрыйце верх будучай пасхі краямі тканіны і пастаўце яе на ноч пад гнётам у халадзільнік (гнётам можа быць банка або каструля з вадой).
  7. Раніцай асцярожна дастаньце пасху з формы і ўпрыгожце яе па жаданні.

Пасха з сырам «Філадэльфія»

  • 800 грамаў сыру «Філадэльфія»,
  • 15 яек,
  • 200 грамаў цукру,
  • 100 грамаў міндальных пялёстак,
  • 150 мілілітраў вяршкоў 36% тлустасці,
  • ваніль — на смак.
  1. Пратрыце сыр праз сіта.
  2. Узбейце яйкі з цукрам (як на бісквіт), дадаём сыр, трохі абсмажаныя міндальныя пялёсткі, вяршкі і ваніль. Узбейце масу да аднароднай кансістэнцыі.
  3. Выкладзіце паліэтыленам форму з глыбокім дном і пакладзіце туды масу. Пастаўце форму на бляху з вадой і выпякайце пасху ў духоўцы пры тэмпературы 180-200 градусаў на працягу гадзіны. Гатовая пасха павінна мець светла-аранжавы колер і лёгка адыходзіць ад краёў формы.
  4. Калі пасха гатовая, дастаньце яе з духоўкі і пакіньце ў форме, каб яна астыла.

Пасха з мармеладам

  • 10 яек,
  • 800 мілілітраў смятаны,
  • літр вяршкоў не менш чым 30% тлустасці,
  • 200 грамаў цукру,
  • ваніль, мармелад, разынкі — на смак.
  1. Змяшайце яйкі са смятанай, дадайце вяршкі і ўсё добра перамяшайце. Можна выкарыстоўваць міксер, каб атрымаць аднародную сумесь.
  2. Пастаўце сумесь на агонь і варыце, перамешчаювы ўвесь час, пакуль не аддзеліцца сыроватка.
  3. Выкладзіце масу ў сурвэтку і памясціце яе ў прахалоднае месца, пакуль не сцячэ сыроватка.
  4. Перакладзіце масу ў блюда, разатрыце яе ў аднародную масу, дадайце цукар і ваніль, перамяшайце і пакладзіце сумесь у пасачніцу (яе бакі трэба засцяліць марляй). Пастаўце пасачніцу на талерку, каб было куды сцякаць сыроватцы, і памясціце будучую пасху ў халадзільнік на два-тры дні.
  5. Непасрэдна перад сервіроўкай пераварочваем пасху на блюда, прыбіраем тканіну.

Шакаладная пасха

  • 500 грамаў кісламалочнага сыру,
  • 100 грамаў смятаны,
  • 50 грамаў масла,
  • 60 грамаў шакаладу,
  • 50 грамаў цукровай пудры.
  1. Пратрыце сыр (свежы, сухі, аднастайнай кансістэнцыі) праз сіта, дадайце смятану. Перамяшайце.
  2. Нарэжце размякчанае масла на невялікія кавалкі, дадайце сырную масу, добра перамяшайце.
  3. Натрыце шакалад на дробнай тарцы і змяшайце з цукровай пудрай. Дадайце ў сырную масу, перамяшайце.
  4. Абпырскайце вадой пасачніцу, засцяліце яе марляй так, каб канцы марлі звісалі, і выкладзіце ў пасачніцу сырную масу.
  5. Накрыйце масу канцамі марлі, пастаўце пасху пад гнёт і пакіньце на 20 гадзін. На гэты час пакіньце пасачніцу на талерцы, каб было куды сцякаць сыроватцы.
  6. Асцярожна дастаньце гатовую пасху, прыбярыце марлю і выкладзіце пасху на блюда. Упрыгожце яе мармеладам або цукатамі.

«Наша Ніва» аднаўляе збор данатаў — падтрымаць проста

Чытайце яшчэ:

Як фарбаваць велікодныя яйкі: вялікі гайд

Да велікоднага стала. Запечаная нага ягняці з прыправамі — духмяная страва, якую проста прыгатаваць

Да велікоднага стала. Нямецкі пасхальны хлеб остэрброт — цікавая альтэрнатыва звыклым пірагам

Клас
1
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
1
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру