Фон, на якім здымалася асуджальнае відэа

Жанчыне на відэа відавочна фізічна цяжка гаварыць. 

Відэа зробленае на фоне літары Z — сімвала расійскай агрэсіі.

Васіль Парфянкоў — былы беларускі палітвязень, удзельнічаў у Плошчы-2010. Быў абвінавачаны ва ўдзеле ў масавых беспарадках, асуджаны да 4 гады пазбаўлення волі, але праз некаторы час памілаваны Лукашэнкам. З'ехаў ва Украіну. У 2014 годзе ваяваў на Данбасе на баку ўкраінцаў, атрымаў украінскае грамадзянства, служыць ва ўкраінскай арміі. 

Відэа на канале Міністэрства ўнутраных спраў з'явілася ў адзін дзень з лістом міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея да краін Еўрасаюза з прапановай дыялогу. 

На відэа ў сваім Твітары адрэагавала Святлана Ціханоўская.

«Беларускія добраахвотнікі ва Украіне нервуюць рэжым Лукашэнкі. Спецслужбы пераследуюць іх сваякоў у Беларусі», — піша Ціханоўская.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру