Фота: УНІАН

Фота: УНІАН

Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю «Бі-бі-сі».

Адказваючы на пытанне, чаму ён вырашыў заставацца ў сталіцы і не выязджаць з Украіны, калі пачалася вайна, Зяленскі падкрэсліў, што не можа быць абыякавым да таго, што адбываецца ў яго краіне, з яе грамадзянамі.

«Я адзін з іх. Як я магу гэта кінуць? Гэта проста немагчыма, немагчыма. У мяне нават думкі не магло быць такой. У мяне не было б нават думкі такой, калі б я не быў прэзідэнтам. Я быў бы ва Украіне. Як я магу гэта ўсё пакінуць?»— выказаўся Зяленскі.

Па-першае, дадаў прэзідэнт, для яго гэта высокая адказнасць,

а па-другое — праціўнік якраз і спадзяваўся на тое, што прэзідэнт з'едзе з Кіева.

«Гэта была вялікая аперацыя. Я ўпэўнены, што гэта быў бы адзін з крокаў дэстабілізацыі нашай краіны — гэта быў бы дакладна раскол, і не было б такой адзінай пазіцыі Узброеных сіл, прэзідэнта і народа Украіны», — сказаў ён.

Раней старшыня Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў расказаў, што ў праціўніка было некалькі спробаў ліквідаваць Зяленскага падчас яго знаходжання ў Кіеве.

Клас
16
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0