У катэгорыі найбольш даступнага жытла традыцыйна застаюцца «бабушатнікі». Калі такое не пужае і вы гатовыя самі прыкласці руку для навядзення ўтульнасці, то ў раёне Курасоўшчына на Ландэра можна засяліцца ў аднушку за 106 даляраў. У вашым распараджэнні — мэбля, пліта. А вось халадзільнік і пральную машыну прыйдзецца набываць свае. Праўда, уся шчодрасць — на перыяд, пакуль у доме будзе ісці капрамонт: такая зніжка за дыскамфорт. Пасля рамонтных прац цана арэнды крыху падымецца. Але гаспадары самі абяцаюць абнавіць унітаз і шпалеры.

За аднушку з лепшым рамонтам ужо просяць ад 139 даляраў — такая прапанова, напрыклад, маецца на вуліцы Славінскага, што ў мікрараёне Усход. На 23.4 м2 гаспадар гатовы бачыць толькі аднаго жыхара. У яго распараджэнні будзе мэбля, халадзільнік, пральная машына. Для гатавання ежы на кухні маецца толькі мульціварка.

145 даляраў — і вашай можа быць аднушка на Чыгладзэ (недалёка ад станцыі метро Пушкінская). «Кватэра чыстая, акуратная, з усёй мэбляй і тэхнікай, безлімітны інтэрнэт, гатова да засялення», — напісана ў аб’яве. 

Амаль у цэнтры, непадалёк ад метро Якуба Коласа і Акадэміі Навук, на вуліцы Максіма Багдановіча можна асесці за 150 даляраў. Самі гаспадары ў аб’яве адзначаюць, што гэта «веельмі выгадны кошт», на іх думку (тым больш, абяцаюць нізкую камуналку). Дадатковая ўмова: заклад і доўгатэрміновая арэнда. У доступе зашклёны балкон з відам на горад з 4-га паверха, халадзільнік, посуд, мікрахвалёўка, пральная машына, інтэрнэт. 

У 150-даляравай катэгорыі назіраецца ўжо нямала прапаноў. Напрыклад, можна знайсці адразу некалькі варыянтаў у раёне Сухарава. З плюсаў канкрэтна гэтай аднушкі — паасобны санвузел і свежы рамонт.

Ці вось у Малінаўцы на Бялецкага — таксама 150 даляраў, але гаспадары гатовы пагандлявацца. Кватэра на 7-м паверсе, цёплая, з усім неабходным, акрамя пральнай машыны. Добра развітая інфраструктура.

Калі пасунуць кошт хаця б да 200 даляраў, то колькасць кватэр вырастае ў разы — на сёння толькі на адным «Анлайнеры» ёсць больш за 500 прапаноў ад уласнікаў і агенцтваў. За 200 даляраў можна зняць досыць неблагія варыянты ў самым цэнтры — па праспекце Незалежнасці ці на вуліцы Шпалернай.

Вось, напрыклад, такая сталінка па праспекце Незалежнасці з драўлянай падлогай. Ёсць канапа, кухня, камп’ютарны стол з крэслам, халадзільнік, посуд. Ідэальны варыянт для фрылансера ці проста чалавека, які часта працуе з дома за кампом.

А калі мець у распараджэнні 300 даляраў у месяц на кватэру, то выбар увогуле робіцца шыкоўным — на сёння ў сталіцы актуальныя больш за дзве тысячы прапаноў на любы густ.

Чытайце таксама:

«Рыэлтары хорам кажуць, што народ пакуль у ступары». Што адбываецца на рынку нерухомасці

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
13
Ого
5
Сумна
0
Абуральна
0