Пра гэта паведаміла гарадская рада Марыупаля са спасылкай на людзей, якія засталіся ў горадзе.

«Расійскія войскі пачалі працэс эксгумацыі целаў, якія былі пахаваныя ў дварах жылых дамоў. Больш за тое, яны забараняюць пахаванне забітых імі людзей. У кожным двары паставілі свайго наглядчыка, які не дазваляе марыупальцам аддаць зямлі сваіх памерлых родных ці знаёмых», — паведамляе гаррада.

Навошта праводзіцца эксгумацыя і куды будуць накіраваныя целы, невядома.

6 красавіка гарадская рада Марыупаля паведаміла, што ў горадзе пачалі працаваць мабільныя крэматорыі, з дапамогай якіх расійская армія нібыта спрабуе схаваць колькасць забітых мірных жыхароў. Па даных галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны, у Марыупалі працуюць 13 мабільных крэматорыяў.

Гарадская рада Марыупаля сцвярджала, што да знішчэння целаў загінулых прыцягнулі мясцовых жыхароў, якія пагадзіліся супрацоўнічаць з расіянамі, і людзей з «ДНР». Каардынаваць іх дзейнасць нібыта даручылі мясцоваму прарасійскаму палітыку Канстанціну Івашчанку, якога на пачатку красавіка абвясцілі мэрам Марыупаля.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
30