Алег Саўчанка

Алег Саўчанка

Саўчанка напісаў:

«Сябры, я і мая каманда лічым недарэчным правядзенне канцэртаў у абстаноўцы, якая склалася. Тур «ЛСП» па гарадах Расіі пераносіцца. Усе набытыя раней квіткі сапраўдныя!»

Алег Саўчанка — ураджэнец Віцебска. У 2020-м годзе ён публічна падтрымаў беларускія пратэсты. Музыка, у прыватнасці, тады адзначыў:

«Ганаруся жанчынамі, якія выходзяць за нашы агульныя інтарэсы, ведаючы, што сёння для талерантных дубінак сілавікоў гендар ужо не мае значэння. Ганаруся кіроўцамі, якім разбіваюць галовы і аўтамабілі за гукавыя сігналы. Ганаруся кожным — ад тых, хто стаяў за вокнамі выбарчых участкаў і спрабаваў хоць нешта ў іх разгледзець, да тых, хто выйшаў мірна выказаць свой грамадзянскі пратэст і загінуў ад збіцця, колаў спецтэхнікі і куляў. За кожнага з іх я малюся».

Пасля гэтага ўвосень 2021-га ў Мінску быў адменены канцэрт гурта «ЛСП», які мусіў адбыцца ў Falcon Club — «па незалежных ад артыста і арганізатара прычынах».

У снежні 2021 года «ЛСП» запісалі трэк пра тых, хто не ўцёк і цяпер «застаецца тут гніць». У песні ёсць радкі пра сістэму, якая трашчыць па швах, уступіўшы ў бой з самой сабой, і пра «перагорнутую старонку».

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0