Знішчаны расійскі танк у Бучы. Фота: Yaghobzadeh Alfred/ABACA / PAP

Знішчаны расійскі танк у Бучы. Фота: Yaghobzadeh Alfred/ABACA / PAP

Па словах доктара Сакалы, усё сведчыць пра тое, што на ўсходзе Украіны расіяне вось-вось завершаць вялікую канцэнтрацыю войскаў, перакінутых з паўночнага фронту і з унутраных раёнаў краіны.

«Калі наступ гэтых сілаў будзе паспяховым і адносна хуткім, я чакаю, што Крэмль можа шукаць нейкае псеўдамірнае рашэнне. Ад спынення агню да нейкай формы міжнароднай дамовы, каб яна гарантавала Пуціну выйсце з гэтай авантуры з захаваннем твару», — гаворыць ён.

«Адарванне часткі тэрыторыі Украіны тады можна будзе прадставіць для ўнутранага выкарыстання як поспех, а таксама праявіць крыху добрай волі і гатоўнасці спыніць баявыя дзеянні як прычыну для змякчэння заходніх санкцый, перш чым яны цалкам разбураць расійскую эканоміку», — дадае эксперт.

Сакала не хавае: ён баіцца, што многія колы на Захадзе з палёгкай успрымуць такі варыянт. На яго думку, Кітай таксама, напэўна, выдыхнуў бы.

«Кітай ужо пакутуе ад збояў у ланцужках паставак, у тым ліку прадуктаў харчавання, і ў дадатак ім яшчэ трэба палітычна лавіраваць паміж падтрымкай Расіі і небяспекай трапіць пад заходнія гандлёвыя санкцыі», — падкрэслівае ён.

А калі расіяне «загрузнуць» ва Украіне? Доктар Сакала лічыць, што ёсць два варыянты. Сітуацыя, на ягоную думку, ускладніцца, калі чаканы наступ расіян захлынецца або ўкраінцы пачнуць контратаку, чаго нельга выключаць.

«Гэта, вядома, добра для Украіны, але Маскве тады давядзецца шукаць альтэрнатыўныя ваенныя рашэнні.

Бо неяк не магу сабе ўявіць Пуціна, які сказаў бы: «Добра, мы спрабавалі, нічога не выходзіць, прабачце, мы сыходзім адсюль».

На трэцюю спробу сухапутнай аперацыі яму не хопіць сілаў і часу. Расійская армія больш не будзе мацнейшай, рэсурсы заканчваюцца. Найперш маральныя, але тэхнічныя і матэрыяльныя таксама, а санкцыі будуць станавіцца ўсё больш жорсткімі», — кажа экспэрт.

Таму доктар Сакала сцвярджае, што ёсць два сцэнарыі.

Першы — вар'яцкі, гэта азначае прымяненне зброі масавага знішчэння.

«Вар'яцкі, бо ён мусіць выклікаць наступствы, якія паскораць крах Расіі і яе цяперашняга рэжыму», — падкрэслівае ён.

Другі — больш рацыянальны, але таксама жудасны.

«Гэта перанос акцэнтаў на асіметрычную дзейнасць, рост інфармацыйных дыверсій, плюс тэракты супраць грамадзянскіх аб'ектаў, як ва Украіне, так і на Захадзе.

І так званая «малая вайна», гэта значыць вяртанне да выкарыстання «зялёных чалавечкаў», сепаратыстаў, добраахвотных атрадаў розных злачынцаў, якія не могуць супрацьстаяць рэгулярнай арміі ў полі, але добра падтрымліваюць дэстабілізацыю і хаос», — тлумачыць доктар Сакала.

«Тады Крэмль можа адмаўляць свой удзел, сцвярджаючы, што ён не спансуе гэтую дзейнасць. І такую пазіцыю ахвотна падхапілі б розныя саюзнікі Крамля, патрабуючы адмены санкцый. І ў Расіі з’явіўся б перадых. Тым часам Украіна скацілася б да статусу заняпалай дзяржавы», — дадае даследчык.

Доктар Сакала падкрэслівае, што ў святле гэтых сцэнарыяў ні Украіна, ні Захад, прынамсі, тая яго частка, якая здольная да стратэгічнага мыслення,

не мае іншага выйсця, як проста змагацца да канца. Не свайго, вядома, а рэжыму Пуціна і імперскіх амбіцый Расіі.

«Гэта значыць: больш зброі для ўкраінцаў, прычым найлепшай зброі, плюс больш санкцый супраць Расеі, прычым самых балючых. А калі гэтага недастаткова, то самы час падумаць пра наступныя крокі. Магчыма, не сёння, але заўтра калектыўны Захад павінен даць расіянам зразумець, што не выключае прамых ваенных дзеянняў. Якіх? Я б гэтага, акурат, не казаў. Няхай пра гэта падумаюць Пуцін і яго генералы. І няхай у іх будзе яшчэ адна прычына для стрэсу і бяссонніцы», — падкрэслівае доктар Сакала.

Клас
75
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
7