Віталь Строгі. Фота: gp.by

Віталь Строгі. Фота: gp.by

Інфармацыя пра папярэдняе месца працы, як сцвярджае гомельскі сайт «Флагшток», дакладная толькі часткова. Віталь Строгі сапраўды кіраваў ААТ «Шчучынскі масласырзавод» з 2013 па 2019 год да далучэння прадпрыемства да ААТ «Малочны свет». Але пасля таго, як некалі самастойны гаспадарчы суб'ект стаў філіялам Гродзенскага малаказавода, Строгі быў зняты з пасады.

«Флагшток» звязвае гэта са слабасцю Строгага як кіраўніка. Фінансавая справаздачнасць Шчучынскага масласырзавода, якая публікавалася ў сувязі з дзеючым заканадаўствам аб акцыянерных таварыствах, паказвае, што ў 2013 годзе Віталь Строгі прыняў паспяховае прадпрыемства, а пры далучэнні ў 2019 годзе да ААТ «Малочны свет» яно было ўжо на мяжы банкруцтва. Прадпрыемства аказалася вельмі закрэдытаваным, а чыстыя страты за 2018 год склалі амаль 10 млн рублёў.

Акрамя гэтага факту, у адкрытых крыніцах пра Віталя Строгага можна знайсці, што новы дырэктар Рагачоўскага МКК працаваў у сілавых органах (крыніца Флагштока паведамляе, што быў супрацоўнікам ГУБАЗіК).

Адтуль ён спачатку перайшоў у Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, дзе з'яўляўся намеснікам начальніка ўпраўлення ведамаснага кантролю і адказваў за правядзенне рэвізій і працу з праваахоўнымі органамі, а затым намеснікам дырэктара ў Шчучынскі масласырзавод.

Блогер d_zholik пісаў у Livejournal у 2014 годзе, што яшчэ да прызначэння дырэктарам ААТ «Шчучынскі масласырзавод» у дачыненні да Віталя строгага была заведзеная крымінальная справа паводле карупцыйнага артыкула. Афіцыйных пацверджанняў гэтаму няма, але, як распавялі Флагштоку работнікі прадпрыемства, за час кіраўніцтва Віталя Строгага на прадпрыемстве тэрміны па карупцыйных артыкулах атрымалі як мінімум два кіраўнікі падраздзяленняў: начальнік лабараторыі і начальнік аддзела гандлю.

Афіцыйных пацверджанняў усяму гэтаму няма, аднак zerkalo.io даведалася, што да прыезду ў Шчучын Віталь Строгі працаваў у Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання на пасадзе намесніка начальніка ўпраўлення ведамаснага кантролю. Гэтая структура займаецца супрацьдзеянню карупцыі на падведамных Мінсельгасхарчу прадпрыемствах і ўзаемадзейнічае з праваахоўнымі органамі. На гэтай пасадзе ў 2011 годзе Строгі даваў інтэрв'ю «СБ Беларусь Сегодня». 

Нагадаем, што нядаўна з'явілася інфармацыя пра фактычнае банкруцтва Рагачоўскага МКК. Ён адмовіўся выплачваць акцыянерам дывідэнды за 2021 год.

Рагачоўскі малочны камбінат, вядомы сваёй згушчонкай, — банкрут

Клас
0
Панылы сорам
17
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
6