Уладзімір Яроменак — былы актывіст «Маладога фронту». У 2011 годзе ён быў асуджаны да трох гадоў калоніі за ўдзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў 19 снежня 2010 года.

Гэтым разам Яроменак быў затрыманы 23 сакавіка 2022 года. Па дадзеных праўладных тэлеграм-каналаў, яго затрымалі за выраб і распаўсюд бел-чырвона-белай сімволікі.

Спачатку Яроменку прысудзілі адміністрацыйны арышт, а затым перазатрымалі па крымінальнай справе аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК). Паведамлялася, што ён нібыта перадаваў БЧБ-сцягі «лідарам экстрэмісцкіх ячэек», сярод якіх названы Зміцер Дашкевіч.

Сам Зміцер Дашкевіч працягвае знаходзіцца ў няволі. Ён быў пераведзены ў СІЗА-1.

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
6