«На 16 красавіка толькі ў Марыупалі страты ўкраінскай групоўкі склалі больш за чатыры тысячы чалавек», — заявіў Канашэнкаў.

Напярэдадні прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрвʼю CNN сказаў, што падчас вайны загінулі ад 2500 да 3000 украінскіх вайскоўцаў. Яшчэ каля 10 000 вайскоўцаў атрымалі раненні.

Таксама Канашэнкаў заявіў, што ўся гарадская тэрыторыя Марыупалю «ачышчаная ад фармавання «Азоў», замежных наймітаў і ўкраінскіх войскаў».

«Рэшткі ўкраінскай групоўкі цяпер поўнасцю заблакаваны на тэрыторыі металургічнага камбіната «Азоўсталь». Адзіны іх шанц выратаваць свае жыцці — добраахвотна скласці зброю і здацца», — сказаў Канашэнкаў.

Ён таксама паведаміў, што расійскае войска збіла ў раёне Адэсы ўкраінскі ваенна-транспартны самалёт з буйной партыяй заходняга ўзбраення.

Уладзімір Зяленскі сёння заявіў, што Кіеў можа спыніць перамовы з Масквой у выпадку забойства ўкраінскіх вайскоўцаў, якія застаюцца ў Марыупалі.

Клас
1
Панылы сорам
41
Ха-ха
14
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
18

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру