БАТЭ скарыў «Шахцёр» і здабыў чацвёртую перамогу з чатырох магчымых. Фота: vk.com/fcshakhterby
Галоўны матч тура адбыўся на стадыёне «Будаўнік», што ў Салігорску. Стары-новы настаўнік гаспадароў Сяргей Ташуеў дэбютаваў на чале гарнякоў узору 2022 года.
Аднак ні змены ў складзе, ні трансфармацыя тактыкі не дапамаглі «Шахцёру» спыніць БАТЭ.
Памылка кіпера Плотнікава дазволіла паўабаронцу Бачарову адзначыцца трапным стрэлам са штрафнога — і гэты мяч застаўся адзіным у сустрэчы.
Адзначым, што барысаўчане атрымалі чацвёртую перамогу з чатырох магчымых — і не прапусцілі ні мяча на гэтым адрэзку.
А вось чэмпіён, які зваліўся на восьмы радок, наадварот, мае праблемы з надзейнасцю тылоў. Толькі супраць магілёўскага «Дняпра» салігорскія футбалісты згулялі на «нуль».
Толькі супраць магілёўскага «Дняпра» салігорскія футбалісты згулялі на «нуль». Фота: vk.com/fcshakhterby
Рэзанансны вынік быў зафіксаваны і ў сталіцы, дзе «Дынама» за 90 хвілін так і не здолела скарыць «Белшыну». Бабруйск у мінулым сезоне выступаў у першай лізе, таму разглядаўся як аўтсайдэр пары. Аднак госці ціск вытрымалі — і сталі першай камандай першынства, якая не дазволіла мінчанам адзначыцца.
Таксама варта адзначыць перамогу «Тарпеда-БелАЗа». Пасля трох няўдач запар калектыў, які ўключалі ў пул прэтэндэнтаў на золата, скарыў дэбютанта эліты, дзяржынскі «Арсенал». Якаснай гульні жодзінцы не прадэманстравалі, аднак мінімальная вікторыя відавочна зменшыць ціск як на калектыў, так і на галоўнага трэнера Дзмітрыя Молаша.
Астатнія матчы тура завяршыліся наступным чынам:
- Іслач — Неман — 1:1
- Віцебск — Славія — 0:3
- Гомель — Днепр — 3:1
- Дынама Брэст — Энергетык-БДУ — 1:2
Пасля чатырох тураў лідарства ў турніры трымае БАТЭ з 12 баламі, барысаўчан пераследуе «Энергетык-БДУ», у якога на рахунку 10 ачкоў, 9 — у актыве «Гомеля».
«Наша Ніва» аднаўляе збор данатаў — падтрымаць проста
«Гомель» перамог у меншасці, хаця саступаў 0:2, а чэмпіён звольніў трэнера ўсяго пасля трох тураў! Яркі фінал футбольнага панядзелка ў краіне





