Фота: pesnyary.by

Ансамбль звярнуўся ў суд у жніўні 2020 года. «Песняры» першапачаткова планавалі спагнаць салідарна з «Радуса», «Касір.ру Башкартастан», Башкірскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта (на балансе ВНУ лічыцца Палац моладзі), «Кампаніі Афіша» і ТАА «Яндэкс.Медыясэрвісы» 120 тысяч беларускіх рублёў. Пазней памер патрабаванняў быў паменшаны да 16 тысяч.

Пазоўнік патрабаваў кампенсацыю за выкарыстанне зарэгістраванага на яго таварнага знака «Песняры» пры арганізацыі і рэкламнай кампаніі канцэрта ва Уфе, дзе выступалі былыя ўдзельнікі ансамбля. На канцэрце выступілі Уладзімір Марусіч, Павел Заяц, Віктар Малчанаў, Уладзімір Стамаці і Вячаслаў Ісачэнка, кіраўніком групы музыкаў з'яўляўся Ігар Свечкін (з 1992 па 2003 гады працаваў дырэктарам заснавальніка ансамбля Уладзіміра Мулявіна). Фота выканаўцаў былі намаляваныя ў рэкламных матэрыялах, на афішы канцэрта таксама паказвалася, што ён прысвечаны 50-годдзю легендарнага ансамбля, аднак дазволу на выкарыстанне таварнага знака арганізатары не атрымалі, гаворыцца ў матэрыялах справы.

Адна з афіш канцэрта. Фота: poufe.ru

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
19
Ого
1
Сумна
Абуральна
3

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру