«У тэлефоннай размове я сказаў яму [Пуціну], што тэлефаную, каб пагаварыць пра мір. Я спытаў у яго: «Калі вы сустракаецеся з Зяленскім? Толькі вы двое можаце вырашаць пытанне». Ён адказаў: «Час яшчэ не прыйшоў». Я настойваў: «Прыміце рашэнне аб спыненні агню». І зноў: «Не, час яшчэ не прыйшоў». Потым ён патлумачыў мне аб аплаце за газ у рублях, якую тады яшчэ не ўвялі. Мы развіталіся і паабяцалі сустрэцца праз некалькі дзён.

Потым наступіў жах Бучы. Я пачынаю думаць, што маюць рацыю тыя, хто кажа, што з ім марна размаўляць, гэта проста пустая трата часу. Я заўсёды абараняў Макрона і працягваю сцвярджаць, што як прэзідэнт ЕС ён мае рацыю, спрабуючы выкарыстаць усе магчымыя шляхі дыялогу. Але ў мяне склалася ўражанне, што жах вайны, з яе разнёй, з тым, што яны зрабілі з дзецьмі і жанчынамі, зусім не залежыць ад слоў і тэлефонных званкоў».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру