Архірэйскі сабор у 2017 годзе. Фота ria.ru

Архірэйскі сабор у 2017 годзе. Фота ria.ru

Сустрэчу архірэяў цяпер плануецца правесці восенню або зімой.

«Міжнародная абстаноўка абцяжарвае прыбыццё ў Маскву многіх чальцоў Архірэйскага сабора» — гаворыцца ў паведамленні.

У папярэднім саборы ў 2017 годзе ўдзельнічалі 377 архірэяў з 22 краін свету.

Паводле статуту РПЦ, Архірэйскі сабор павінен праходзіць не радзей, чым раз на чатыры гады. Папярэдні сабор прайшоў больш чатырох гадоў таму — у канцы 2017 года.

Архірэйскі сабор быў запланаваны на 15-18 лістапада 2021 года, аднак у кастрычніку яго перанеслі на май 2022-га «ў сувязі са складаным эпідэмічным становішчам»

Варта дадаць, што цяпер кіраўніцтва РПЦ у многіх краінах сутыкнуліся з крытыкай іх пазіцыі адносна падзей ва Украіне. Прыходы УПЦ Маскоўскага патрыярхата выступілі рэзка супраць царкоўнага кіраўніцтва РПЦ.

Чытайце таксама:

«Грэх Каіна». Як Масква страціла цяпер ужо і ўкраінскіх праваслаўных Маскоўскага патрыярхата

Праваслаўны мітрапаліт Віленскі: Мы не згодныя з думкай патрыярха Кірыла па Украіне

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0