16 красавіка ў парку Чалюскінцаў прайшло адкрыццё танцавальнага сезона на пляцоўцы «Сустрэча», а ўжо крыху больш чым праз тыдзень у мінскіх парках пачнуць працаваць каруселі, паведамляюць «Мінск-навіны».

«Летась паслугамі нашых паркаў агулам скарысталася больш за 1,7 млн чалавек. Спадзяёмся, што ў 2022-м гэты паказчык захаваецца. Тым больш, што кошт квіткоў на каруселі будзе ранейшы — ад 1,5 да 6 рублёў», — распавёў начальнік упраўлення «Гарадскія паркі» прадпрыемства «Мінскзеленбуд» Вячаслаў Лабачэўскі.

Час працы атракцыёнаў таксама застанецца ранейшым:

панядзелак, аўторак — выхадныя дні;

серада, чацвер, нядзеля — з 11.00 да 20.00,

пятніца, субота, перадсвяточныя дні — з 11.00 да 21.00,

святочныя дні — 11.00 да 22.00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0