У палон да халаднаярцаў трапіў механік-кіроўца з Кантэміраўскай дывізіі расійскіх узброеных сіл. У яго знайшлі чырвоны мабільны тэлефон, а таксама паўэрбэнк са стразамі. Спачатку акупант хлусіў, што гэта яго рэчы. І сапраўды, у мабільным была сім-картка аднаго з расійскіх аператараў. І з гэтага тэлефона ўжо былі званкі ў Расію. Аднак у спісе кантактаў былі і ўкраінскія нумары, прычым падпісаныя «татка» і «мамуля». Халаднаярцы пачалі тэлефанаваць на гэтыя нумары. Аказалася, што тэлефон належыць Іванцы.

Маці Іванкі Алена згадвала, што яны 15 сакавіка выехалі ўсёй сям'ёй эвакуацыйным калідорам з Трасцянца (Сумская вобласць), на той час акупаванага.

«Калі стаялі ў эвакуацыйнай калоне, падышлі вайскоўцы РФ і сказалі аддаць усе тэлефоны. Я адказала, што ў нас яны ўсе разраджаныя. Да гэтага мы павыдалялі з тэлефонаў усе месенджары, каб не даваць ворагу любую інфармацыю. Калі выязджалі з горада, на блокпосце расійскія вайскоўцы хадзілі з кардоннай скрынкай і адбіралі тэлефоны ва ўсіх, хто ехаў з горада, пагражаючы расстрэлам. Яны крычалі і запалохвалі нас. Казалі, нібыта мы іх здымаем.

Прайшло прыкладна тры дні, на мой нумар патэлефанавалі хлопцы і спыталі: гэта вы матуля? Я адказала — так. Дзмітрый з 93-й брыгады распавёў, што яны ў палоннага расійскага вайскоўца знайшлі тэлефон. Пыталіся, ці жывыя мы».

«Я была так ўсхваляваная, што спачатку не паверыла, думала, што гэта нейкія жарты. Іванка вельмі плакала з-за таго, што забралі тэлефон. І хоць мой муж сказаў хлопцам пакінуць тэлефон сабе, яны ўсё роўна адправілі яго нам новай поштай», — расказала жанчына.

Клас
198
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
4