Згодна з пратаколам, «Камянюк, знаходзячыся ў грамадскім месцы — у адміністрацыйным будынку ІЧУ Акрэсціна, выкрыкнуў «Слава Украіне»». Міліцыянты гэта расцанілі як пікетаванне, паведамляюць праваабаронцы.

Рыгор пацвердзіў на судзе, што сапраўды сказаў гэты лозунг пасля вынясення судом пастановы па мінулай адміністрацыйнай справе, але не меў палітычнай мэты, бо такім чынам перадаваў сваякам, што ў яго ўсё добра. Але сведка-міліцыянт сцвярджаў, што «паводзіны, а таксама рэакцыя прысутных побач з Рыгорам аб'ектыўна сведчылі пра палітычны матыў здзяйснення прапавушэння».

У выніку, суддзя Макарэвіч прызнаў Рыгора вінаватым і пакараў 10-сутачным арыштам.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2