Ён адзначыў, што тыя знаходзяцца ў закрытым горадзе, не маючы бяспечнага выхаду праз гуманітарныя калідоры.

Агрэсія Расіі выклікала ў Марыупалі адну з найбуйнейшых гуманітарных катастроф. Захопнікі бамбяць мірнае насельніцтва, блакуюць дастаўку ў горад гуманітарнай дапамогі, прымусова вывозяць украінцаў на тэрыторыю Расіі і свядома руйнуюць горад.

Пры гэтым у заблакаваным Марыупалі застаюцца, па розных ацэнках, каля 120 тысяч мірных жыхароў, а горад працягваюць абараняць байцы палка «Азоў» і 36-й брыгады марской пяхоты.

СБУ затрымала Медзведчука 12 красавіка. ФСБ РФ спрабавала вывезці збеглага дэпутата спачатку ў Прыднястроўе, а затым — у Маскву. СБУ затрымала на выездзе з Кіеўскай вобласці, нагадвае «Украінская праўда».

Клас
6
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0